У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях мінскай унутранай турмы НКВД расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты. Выбітныя дзеячы культуры, мастацтва, навукі, грамадскія дзеячы тагачаснай БССР сталі ахвярамі жудаснай "чорнай ночы". У ліку расстраляных у тую ноч былі 22 беларускія літаратары: Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Тодар Кляшторны, Янка Нёманскі, Майсей Кульбак, Міхась Чарот ды іншыя. За 3 месяцы да расстрэлу, 1 жніўня 1937 г., ва ўнутраным двары мінскай турмы НКВД было спалена некалькі дзясяткаў тысяч рукапісаў ненадрукаваных твораў тых пісьменьнікаў, што не прайшлі цэнзуру. https://tuzinfm.by/nierasstralianyja/ PDF кнігі "Расстраляная літаратура" (дзякуем Генадзю Вінярскаму за спасылку) https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/7/75/%D0%A0%D0%B0%D1%81%D1%82%D1%80%D0%B0%D0%BB%D1%8F%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D0%BB%D1%96%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D0%B0.pdf?fbclid=IwAR1Wtg4sRrcPuugO-FZzCblbjLGtcSibDGTHP8eI3irsC6L3G20HODtvgBk "Жывыя партрэты" паэтаў 20-ых https://wir.by/be/article/paety20

Теги других блогов: история литература Беларусь